За чорнаю ружай ідзі ўсцяж дарог,
Ідзі праз хлусню, цямноцце і дым,—
Каб неяк убачыць блакітны стог
І месяц зялёны ў тумане над ім...
Пад месяцам гэтым, між сініх стагоў
З бедным сэрцам маім у руцэ —
Цвіце імя чужой, дарагой,
Чорная ружа цвіце.
Я не верыў, не верыў у змрочнай журбе,
Што можна, пазбыўшыся мук,
Ўзяць цябе і да вуснаў прыціснуць цябе,
Не скрывавіўшы ігламі рук.
8 кастрычніка 1966 г. Рагачоў