Разварачвайцеся ў маршы!
Слоўнай не месца кляўзе.
Ціха, прамоўцы!
Ваша
слова,
таварыш маўзер.
Даволі жыць законам, —
што даў нам Адама з Евай.
Клячу гісторыю загонім.
Левай!
Левай!
Левай!
Гэй, сінеблузыя!
Рэйце!
За акіяны!
Скрозь мілі!
Ці ў броненосцаў на рэйдзе
паступлены вострыя кілі?!
Хай,
шчэрачыся каронай,
хрыпне брытанскі леў з рэву.
Комуне не быць пакаронай.
Левай!
Левай!
Левай!
Там,
за гарамі гора,
сонечны край непачаты.
За голад,
За мору мора
крокі мільёнаў кратай!
Абкружаць нанятай хай бандай
і льюць сталёвай залевай, —
Расіі не быць пад Антантай.
Левай!
Левай!
Левай!
Зрок ці-ж памеркне арліны?
Ці ж нам у старое пяцца?
У света
на гарлавіне
мацуй пролетарыяў пальцы.
Грудзьмі наперад бравымі!
Сцягамі неба выклейвай!
Хто там ступае праваю?
Левай!
Левай!
Левай!