Паслухайце!
Яно як зоркі запальваюць —
значыць — гэта некаму рупіць павінна?
Значыць — нехта хоча, каб яны свяцілі?
Значыць — нехта называе гэтыя выплевачкі
пярлінаю?
І, задыханы,
з мяцеліцай пылу, ў знясіллі
да Бога ўрываецца,
баіцца ўначэць без святла,
плача,
богу жылістую руку цалуе,
просіць —
каб абавязкова зорка была! —
клянецца —
не вытрывае бяззорную горыч цяжкую!
А потым
ходзіць трывожны,
ды з выгляду чынны.
Кажа некаму:
«Ну, як цяпер?
Не страшна
ў цемру з відна?!»
Паслухайце!
Калі ўжо запальваюць —
зоркі —
значыць — гэта некаму рупіць павінна?
Значыць — гэта неабходна,
каб штовечар над дахамі
зорка загаралася
хоць адна?!