Аналізуецца тврчасць беларускіх празаікаў літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (1923-1928). Творы многіх з іх разглядаюцца ўпершыню. Аўтар спрабуе вызначыць асноўныя заканамернасці развіцця прозы, паказаць, з чым прыйшлі празаікі 20-х гадоў у літаратуру, як уплывала дзейнасць «Маладняка» на далейшае развіццё беларускай літаратуры.
Разлічана на выкладчыкаў і стдэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, літаратуразнаўцаў.