epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Шнэк

Беларуская краёвая абарона. Уніформа і адзнакі. Ілюстраваны альбом

Выданьне Беларускага Вызвольнага Фронту, Мельбурн, 1984

Уступ
Сымбалі БНР
Уніформа і адзнакі
  Жаўнер
  Старшы жаўнер 1-ай клясы
  Старшы жаўнер 2-ай клясы
  Капрал
  Дружыновы - младшы сержант
  Зьвязны - сержант
  Старшыня - старшы сержант
  Сьцяжны
  Лейтэнант
  Старшы лейтэнант
  Капітан
  Маёр
  Падпалкоўнік
  Палкоўнік
  Генерал маёр
  Генерал лейтэнант
  Генерал палкоўнік
  Генерал зброі - Маршал БНР
  Палевы строй - усе рангі
Адзнакі роду войск
Узнагароды
Прысяга, малітва, марш жаўнера БКА
  ПРЫСЯГА
  ШТОДЗЁННАЯ «МАЛІТВА»
  МАРШ БКА
Дакуманты


Уступ

 

АПРАБАЦЫЯ
Начальніка ГШ Беларускага Вызвольнага Фронту
на выданьне Альбому ўніформы і адзнак
Беларускай Краёвай Абароны.

 

Згодна з Пастановай ГШ Беларускага Вызвольнага Фронту даручаецца Начальніку КШ Беларускага Вызвольнага Фронту ў Аўстраліі маёру Ўладзіміру Шнэку выдаць у 40-я ўгодкі арганізацыі Беларускай Краёвай Абароны памятковы ілюстраваны Альбом уніформы і адзнак Беларускай Краёвай Абароны.

Д.Касмовіч, Начальнік ГШ Беларускага Вызвольнага Фронту

20.X.1984 г. На Эміграцыі.


БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА
Галоўны Штаб Беларускага Вызвольнага Фронту

На працягу свайго доўгага істнаваньня пад маскоўскай і польскай няволяй, беларускі народ і ягоны лепшы актыў ня схіліў і ня схіліць сваёй галавы перад панявольнікамі Беларусі розных колераў. Ён ня страціў сваёй нацыянальна-дзяржаўнай сьвядомасьці і годнасьці, змагаўся і далей змагаецца за Вольнасьць і Незалежнасьць свайго Краю. У рашучыя хвіліны наш народ хапаўся за зброю, каб аднавіць сваю Вольнасьць і Незалежнасьць.

У час Другой Сусьветнай Вайны, калі хваля вайны праняслася праз Беларусь, народ наш выкарыстаў гэты час, каб арганізаваць свае Збройныя Сілы для аднаўленьня сваёй Беларускай Дзяржавы.

Дня 10-га сакавіка 1944 года мабілізацыйным загадам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Прафэсара Радаслава Астроўскага, была паклікана пад зброю Беларуская Краёвая Абарона (БКА).

Заданьнем БКА было: абарона насельніцтва нашага Краю ад зьдзеку, тэрору і фізычнага нішчэньня, праз розных захопнікаў і ворагаў Беларусі. Мэтай-жа БКА - Беларускіх Збройных Сілаў, была здабыцьцё і абарона Вольнасьці, Бясьпекі Граніц Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі агалошанай Радай Беларускай Народнай Рэспублікі Гістарычным Актам 25-га Сакавіка 1918 года, ратыфікаваным Другім Усебеларускім Кангрэсам 27-га чэрвеня 1944 года.

Аднак БКА, хутка, пад напорам чырвонай арміі, ў цяжкіх баях, змушана была пакінуць свой Край. У час адступленьня з Беларусі ў БКА ўліліся шматлікія батальёны Краёвага Войска (ОД) з франтавой зоны Беларусі.

Згодна сваёй мэце і заданьню Беларускія Збройныя Сілы ніколі ня прымалі ўдзелу ў ніякіх зьнішчальных акцыях, а спробы немцаў пры адступленьні перакінуць некаторыя часткі БКА на заходні фронт, напаткаў на востры пратэст БЦР і рашучае супраціўленьне гэтых частак. Беларускіх афіцэраў і жаўнераў не запалохалі растрэлы ані нямецкіе канцэнтрацыйныя лагеры. Пры першай нагодзе гэтыя беларускія вайсковыя часткі пераходзілі на бок заходніх сілаў.

Апынуўшыся ў Нямеччыне, адна частка нашых Збройных Сілаў, пад камандаю сваіх афіцэраў вярнулася на бацькаўшчыну і яшчэ шмат гадоў, падтрыманая беларускім насельніцтвам, змагалася супраць камуністычнага акупанта, спадзяючыся, што Вольны Сьвет дапаможа ёй паканаць камуністычную небясьпеку і аднавіць вольную і незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Аб гэтым вызвольным змаганьні нашых слаўных Збройных Сілаў у Беларусі ня змог змаўчаць маскоўска-камуністычны акупант нашага Края. У Гісторыі Беларускай ССР, выдавецтва «Навука і Тэхніка», Менск, 1975 г. на старонках 77-78 тэндэнцыйна апісываючы беларускі народны супраціў маскоўскай акупацыйнай уладзе ў Беларусі, бальшавіцкія «гісторыкі» пішуць, што на працягу 1945-1947 гадоў была ліквідавана маскоўскімі акупантамі 814 антысавецкіх узброеных груп...

Другая частка БКА, пад камандаю генерала Канстантына Езавітава, была рэарганізаванай і падрыхтоўвалася да барацьбы з маскоўска-бальшавіцкім акупантам, у надзеі, што Заходнія Дзяржавы дапамогуць паняволеным Масквою народам вызваліцца з бальшавіцкай няволі.

Нажаль, незразуменьне праз вольны сьвет камуністычнай імпэрыалістычнай экспансыі і яе пагрозы для ўсяго сьвету, ня дало магчымасьці зьнішчыць гэтую камуністычную пагрозу, а нам беларусам, аднавіць сваю Вольную і Незалежную Дзяржаву.

Адначасна з вайсковай падрыхтоўкай, беларускія вайскоўцы: палкоўнік Сьцяпан Шнэк, маёр Пётар Касацкі і інш. на чале з Кіраўніком Вайсковых Справаў БЦР генералам Канстантынам Езавітавым, падрыхтоўвалі для БКА вайсковую ўніформу і адпаведныя адзнакі за ваенныя заслугі. З прычыны недахопу часу і матэрыялу ўся гэтая праца ня была закончанай.

З заканчэньнем вайны, вызвольная барацьба беларускага народу ня спынілася. На бацькаўшчыне наш народ далей усімі магчымымі сродкамі супраціўляецца маскоўскаму акупанту. У Вольным-жа Сьвеце беларускі сьвядомы актыў, Беларуская Краёвая Абарона ўліліся ў Беларускі Вызвольны Фронт, які далей змагаецца за аднаўленьне Беларускай Народнай Рэспублікі і на міжнародным форуме пашырае Вызвольную Ідэю Беларускага Народу, здабывае яму ўплывовых палітычных прыхільнікаў.

Няхай-жа гэты Памятковы Альбом, выданы з нагоды 40-х угодкаў утварэньня Беларускай Краёвай Абароны, служыць Сімвалам таго, што час няволі міне і на стражы граніц вольнай і незалежнай Беларускай Рэспублікі стануць Беларускія Збройныя Сілы апранутыя ў уніформу беларускага жаўнера Беларускай Краёвай Абароны.

Начальніку Краёвага Штабу Беларускага Вызвольнага Фронту ў Аўстраліі маёру Ўладзіміру Шнэку, за ахвярную мастацкую працу ў аднаўленьні распрацованых вайсковых адзнак і ўніформы Беларускай Краёвай Абароны і выданьня гэтага Памятковага Альбому, Галоўны Штаб Беларускага Вызвольнага Фронту выказвае ШЧЫРУЮ ПАДЗЯКУ.

Д.Касмовіч, Начальнік ГШ Беларускага Вызвольнага Фронту

20.X.1984 г. На Эміграцыі.


 

Альбом выдаецца як гістарычна-інфармацыйная памятка да 40-ых угодкаў утварэньня Беларускай Краёвай Абароны на Бацькаўшчыне, як адзінай сапраўды нацыянальнай Беларускай Збройнай Сілы, неабходнай для абароны правоў Беларускага Народу і аховы тэрытарыяльнай непарушнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ад усякага роду шматлікіх чужаземных панявольнікаў з усходу і захаду, апранутых у маску «вызваліцеляў», «апякуноў» ці «братоў», дэманструючых сваё братэрства і каханьне да ўсяго Беларускага бізуном, куляй, шыбеніцай ды агнём.

Галоўная мэта Альбому, гэта наглядна паказаць выгляд жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны ўсіх рангаў, ступеняў і спэцыяльнасьцяў, з дадаткам некаторых узнагародаў за баевую адвагу і самаахвярную працу на службе Беларускаму Народу.

Дакумэнтальныя даведкі зьменьшаны да абсалютнага мінімуму, без глыбейшага разгляду гістарычных падзей змусіўшых Беларускі Народ так аднадушна адгукнуцца на мабілізацыйны заклік Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага і са зброяй у руках стаць у абароне сваіх Чалавечых і Нацыянальных правоў у шэрагах Беларускай Краёвай Абароны, ды нягледзячы на недастатковае ўзбраеньне праявіўшых цуды гэраізму і стойкасьці, як на полі бою, так і ў адбудове сваёй Дзяржаўнасьці ды нацыянальнай сьведамасьці.

Не закранаецца, таксама, прычыны і падзеі прывёўшыя да ўліцьця Беларускай Краёвай Абароны ў шэрагі Агульна Беларускай Змагарнай Арганізацыі на Чужыне - Беларускі Вызвольны Фронт.

Уладзімір Шнэк, Маёр БКА


 

BELARUSIAN DEMOCRATIC REPUBLIC
Belarusian Liberation Front

Through the long period of existance under the moscovian and polish occupation, Belarusian people never bowed, or ever will bow to the occupants of Belarus of any description. They never lost their national pride and self esteem, struggling ever more for liberation of their beloved homeland. At every favourable moment Belarusian people took to arms to fight for freedom and independence.

During World War II, when war waves rolled over Belarus, her people used the opportunity to organise their Armed Forces for re-establishment of the Independent Belarusian Democratic Republic.

On the 10th of March 1944 by the order of the President of the Belarusian Central Council, Professor Radaslau Astrouski, mobilization and establishment of the Belarusian Armed Force, the "Belarusian National Guard" was declared.

The main objectives of the Belarusian National Guard was the defence of the peoples of Belarus against terrorism and anihilation by various occupants and would be occupants, and guarding the safety of the borders of the Belarusian Democratic Republic, as declared by the historical act of Council of the Belarusian Peoples Republic on the 25th of March 1918, and later ratified by the Second All-Belarusian Congress on the 27th June 1944.

But shortly afterwards, under heavy pressure from the advancing Red Army, the Belarusian National Guard, in fierce fighting was forced to retreat and leave the homeland. During this period of retreat the ranks of the Belarusian National Guard were enlarged by the influx of various Belarusian Armed Units from front line regions, Railways Defence battalions and local self-defence units.

In accordance with its objectives and governing regulations the Belarusian National Guard never took part in any punitive or retributive actions.

Attempts by German High Command to use the Belarusian National Guard on the Western Front, met with strong protests from the Belarusian Central Council and determined resistance of the armed units in question. For that, Belarusian Officers and Soldiers were not afraid to die by firing squads or in concentration camps, and if forcibly transferred to the Western Front, units of the Belarusian National Guard took every opportunity to cross the Front Line and join Allied Forces.

After regrouping in Germany, one part of the Belarusian National Guard under command of dedicated officers, returned home to Belarus to continue the fight for independence of the Belarusian Democratic Republic for many more years assisted by the Belarusian People, and hoping for assistance from the Free World, to destroy moscovian communist peril. About this liberation struggle of our Armed Forces, even Communist Occupants could not keep quiet. Moscovian "historians" wrote in "History of Belarusian SSR" published by "Science and Technology" 1975, on pages 77-78 distorting actual facts about Belarusian resistance against communist oppressors. They state that during the period of 1945-1947, 814 units of Belarusian Anticommunist Armed Units were liquidated by security forces.

Meanwhile, the main stream of the Belarusian National Guard under the command of Major-General Konstantin Ezavitau, was reorganized and retrained in preparation for the oncoming final battle with moscovian communism, hoping that the Free World will eventually support the just struggle of enslaved Nations for Freedom and Independence. Regretably, misunderstanding by the Free World of communist imperialist expansionism and its threat to the world, they did not act to destroy communist peril, and help us re-establish a Free and Independant Belarusian Republic.

At this time while units of the Belarusian National Guard were reorganized and vigorously retrained, senior officers of BNG: Colonel Sciapan Sznek, Major Piotar Kasacki and others, under the guidance of Chief of Military Affairs of the Belarusian Central Council, Major-General Kanstantyn Ezavitau, were working on final details of Uniforms, Insignia and Decorations of the Belarusian National Guard, which were to be distributed to active Military Units, but due to a shortage of time and available materials this was never completely accomplished.

With cesation of hostilities of World War II the struggle for freedom by the Belarusian Nation never stopped. Home in Belarus, our people resist moscovian occupants in every possible way. In the Free World Belarusian people and ex-servicemen of the Belarusian National Guard formed an All-Belarusian organization - "Belarusian Liberation Front", to continue the fight for a Free and Independant Belarusian Democratic Republic, publicising the Belarusian Cause on International Forums and enlisting new Friends and Allies for future struggles.

Let this Album be Memorial for the 40th anniversary of the Belarusian National Army, also a symbol to remind us that slavery will perish, and on guard at the borders of a Free Belarusian Democratic Republic will stand our Belarusian Soldier clad in the uniform of the Belarusian National Guard.

Here, to the Chief of the Australian Branch of the Belarusian Liberation Front, Major Uladzimir Sznek, for his Honorary Artistic work in recreating Uniforms, Insignia and Decorations of the Belarusian National Guard, and publication of this Memorial Album, General Staff of the Belarusian Liberation Front expresses sincerest gratitude.

Gen. D.Kasmovicz, Chief of General Staff

Belarusian Liberation Front


 

The publication of this illustrated Album of uniforms and insignia of the Belarusian National Guard is a tribute at its 40-th anniversary, to the truly National Belarusian Defence Force created for preservation of territorial integrity and unity of the Belarusian Democratic Republic, and defence of Belarusian people against murderous onslaught of numerous foreign invaders, from east and west, under the pretext of "liberators", "benefactors" and "guardians", expressing their brotherly love with whip, gun, noose and fire.

The general aim of this album is visual presentation of actual uniforms and insignia of the Belarusian National Guard, with the addition of some decorations awarded for galantry and distinguished services to members of all Belarusian Armed Forces.

Documental and explanatory texts reduced to extreme minimum, and without venture into study of historical events, which prompted Belarusian government of the time - The Belarusian Central Council and its President R.Astrouski, to mobilize the Belarusian nation to act so unanimously and with such determination in matters of self defence.

There is no mention of any organisational facts, or any of numerous acts of heroic combatant deeds performed with outstanding bravery and self abandonment, and achievement of astonishing results, against all odds, by poorly armed but determined units and individuals of the Belarusian National Guard. Also, there is no analysis or description of any events leading to the eventual integration of the Belarusian National Guard into an Allbelarusian combatant organization in exile - Belarusian Liberation Front - as it stands now.

Uladzimir Sznek, Major BNG

 

 

Сымбалі БНР

 

Уніформа і адзнакі

 

Жаўнер

 

малюнак

малюнак

малюнак

 

Старшы жаўнер 1-ай клясы

 

малюнак

малюнак

малюнак

 

Старшы жаўнер 2-ай клясы

 

малюнак

малюнак

малюнак

 

Капрал

 

малюнак

малюнак

малюнак

 

Дружыновы - младшы сержант

 

малюнак

малюнак

малюнак

 

Зьвязны - сержант

 

малюнак

малюнак

малюнак

 

Старшыня - старшы сержант

 

малюнак

малюнак

малюнак

 

Сьцяжны

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Лейтэнант

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Старшы лейтэнант

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Капітан

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Маёр

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Падпалкоўнік

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Палкоўнік

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Генерал маёр

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Генерал лейтэнант

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Генерал палкоўнік

 

малюнак

малюнак

малюнак

малюнак

 

Генерал зброі - Маршал БНР

 

малюнак

малюнак

малюнак

 

Палевы строй - усе рангі

 

малюнак

 

 

Адзнакі роду войск

 

Вышываные нашыўкі 5 х 10 см. на абудвых рукавах мундыра, адразу пад пагонамі - абавязкавые толькі на палевой уніформе:

- каляровае поле вызначае адрозьненьне родаў зброі;

- эмблема характэрызуе род зброі ці функцыі;

- лічба вызначае чарговы нумар батальёну, ці раўназначнага батальёну пададдзелу, у рэгістры галоўнага штабу Беларускай Краёвай Абароны;

- назва паселішча акрэсьлівае мейсца фармацыі і прыналежнасьці батальёну.

 

 

малюнак

Пяхота -

поле чырвонае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Сапёры -

поле карычневае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Лёгкая коньніца -

поле фіалетавае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Панцырная коньніца -

поле чорнае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема белая;

літары белые.

 

 

малюнак

Служба парадку -

поле белае;

акантоўка чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Супрацьпаветраная ахова -

поле сіняе;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Артыллерыя -

поле малінавае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема жоўтая;

літары чорные.

 

 

малюнак

Чыгунка -

поле сьветла шэрае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Авіацыя -

поле блакітнае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема жоўта-чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Чыгуначная ахова -

поле чырвонае;

акантоўка чорная;

эмблема чырвона-чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Ахова спэцыяльнага прызначэньня -

поле жоўтае;

акантоўка чырвоная;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Сувязь -

поле ружовае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Функцыйны пэрсанал -

поле белае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема функцыі чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Транспарт -

поле цёмна жоўтае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Памежная ахова -

поле цёмна зялёнае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема бела-чырвоная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Інжынерна-тэхнічная служба -

поле цёмна жоўтае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Самаахова (цывільны рэзэрв БКА) -

поле чырвонае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема бела-чырвона-чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Вазёрна-рачны флот -

поле сіняе;

акантоўка жоўтая;

эмблема бела-чырвона-чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Вазёрна-рачная ўдарная група -

поле сіняе;

акантоўка чырвоная;

эмблема бела-чырвона-чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Група раптоўнага дзеяньня -

поле сьветла зялёнае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема жоўта-чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Парашутна-дэсантная каманда -

поле блакітнае;

акантоўка жоўтая;

эмблема чорна-блакітная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Лясные стралкі -

поле сьветла зялёнае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Інтэнданты -

поле жоўтае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Добраахвотная жаночая служба падтрымкі БКА -

колеры і эмблема згодна роду войск;

на малюнку: пяхота.

 

 

малюнак

Добраахвотны юнацкі корпус Саюза Беларускай Моладзі пад шэфствам БКА -

поле як у СБМ - карычневае;

акантоўка як у СБМ:

юнакі векам 11-13 гадоў - зялёная,

юнакі векам 14-16 гадоў - блакітная,

юнакі векам 17 гадоў і старэй - чырвоная;

эмблема бела-чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Санітары -

поле белае;

акантоўка чырвоная;

эмблема чырвоная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Культурна-асьветны адзьдзел -

поле аранжавае;

акантоўка колеру ўніформы;

эмблема чорная;

літары чорные.

 

 

малюнак

Адзнака абавязковая для ўсіх жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны раскватэраваных па-за межамі Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Узнагароды

 

Прысяга, малітва, марш жаўнера БКА

 

ПРЫСЯГА

Я, жаўнер Беларускай Краёвай Абароны, прысягаю на Ўсемагутнага Бога і жаўнерскі гонар, што буду верна служыць свайму беларускаму народу, сумленна і прыкладна выконваць усе загады сваіх камандзіраў і начальнікаў.

Я прысягаю, што не выпушчу з рук зброі да тых пор, пакуль ня будзе ўстаноўлены поўны спакой і бясьпека ў нашых сёлах і гарадох, пакуль ня будзе зьнішчаны на нашай зямлі апошні вораг беларускага народу.

Я прысягаю, што хутчэй аддам сваё жыцьцё, чымся дапушчу, каб мая жонка і дзеці, бацькі і сёстры і ўвесь беларускі народ зноў цярпелі бальшавіцкі зьдзек і няволю.

Калі-ж з сваей слабасьці ці злога намеру я парушу гэту прысягу, то няхай пакарае мяне Бог ганебнай сьмерцю здрадніка свайго народу і бацькаўшчыны.

 

ШТОДЗЁННАЯ «МАЛІТВА»

жаўнера Беларускай Краёвай Абароны, урачыста сьпяваная раніцай перад пад'ёмам сьцягу:

 

Беларусь, наша маці краіна,

Ты з нас моцных зрабіла людзей -

Не загінулі мы і не згінем

Пакуль ты нас наперад вядзеш.

 

Прысягаем табе мы сягоньня:

Што пакуль хоць адзін з нас жыве,

Нашай слаўнай літоўскай Пагоні

Мы не зганьбім, мы ўславім яе!

 

 

МАРШ БКА

 

Ідуць жаўнеры Беларусы

Праз вёскі, сёлы, гарады,

Пераламаць усе прымусы,

Што ім нясьлі вякі, гады.

 

Няхай больш ворагі ня сьмеюць

Сваю нам волю накідаць -

Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць,

Іх рукі моцныя дзяржаць!

 

Ідуць жаўнеры і сьпяваюць,

Дзяўчатам сэрцы бьюць мацней.

Праменьні сонца ў зброі зьзяюць,

Калёны ідуць далей, далей...

 

А песьня льецца над палямі:

Вон, гадаўё, з нашай зямлі,

Вы нашу кроў пілі вякамі,

Сьмерць вам, вы век свой аджылі!

 

З іх не адзін у вёсцы роднай

Пакінуў мілую сваю,

Яе пагляд у начы халоднай

Яму прыпомніцца ў баю.

 

Як птушка думка ў даль нясецца:

Дзе хата родная... Дзе плуг...

І ён бязстрашна ў перад рвецца

Каб біць бандытаў-валацуг.

 

Ідуць жаўнеры Беларусы

Праз вёскі, сёлы, гарады,

Пераламаць усе прымусы,

Што ім нясьлі вякі, гады.

 

Сьцяг бел-чырвона-белы вольны

У сэрцы кожнага із іх -

Жаўнер Краёвай Абароны

На варце стаў правоў сваіх!

 

Дакуманты

 

г.Менск

6 сакавіка 1944 г.

Загад Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскага аб арганізацыі Беларускай Краёвай Абароны.

Абвешчана ўсеагульная мабілізацыя на тэрыторыі Беларусі ў шэрагі Беларускай Краёвай Абароны на дзень 10 сакавіка 1944 году.


 

г.Менск

19 сакавіка 1944 г.

Загад Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскага аб вызначэньні на ўсе часы дня 25 Сакавіка - вялікага Дня Незалежнасьці - днём прывядзеньня жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны да прысягі.


 

г.Менск

28-30 сакавіка 1944 г.

З пратаколу паседжаньня акруговых намесьнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады і акруговых начальнікаў Беларускай Краёвай Абароны з удзелам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскага.

Вынікі мабілізацыі і стан боездольнасьці Беларускай Краёвай Абароны ў 7 акругах прадстаўленых на паседжаньні:

Менск - 2358 чал. - сфармавана 6 батальёнаў

Слуцак - 3982 чал. - сфармавана 5 батальёнаў

Наваградак - 2047 чал. - сфармавана 4 батальёнаў

Баранавічы - 6495 чал. - сфармавана 8 батальёнаў

Глыбокае - 2910 чал. - сфармавана 4 батальёнаў

Вялейка - 2414 чал. - сфармавана 4 батальёнаў

Слонім - 1423 чал. - сфармавана 3 батальёнаў

Агульны стан: 21 629 афіцэраў, падафіцэраў і стральцоў усіх радоў зброі. Усяго - 34 батальёны.

Заняткі па баявой падрыхтоўцы распачаліся з дня 10 сакавіка 1944 г.


 

г.Менск

5 красавіка 1944 г.

Пастанова Беларускай Цэнтральнай Рады аб утварэньні афіцэрскіх і падафіцэрскіх школаў Беларускай Краёвай Абароны дзеля падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў.


 

г.Менск

5 красавіка 1944 г.

Пастанова Беларускай Цэнтральнай Рады: прыймаецца Палажэньне аб афіцэрскіх рангах Беларускай Краёвай Абароны.


 

г.Менск

12 красавіка 1944 г.

Пастанова Беларускай Цэнтральнай Рады: прыймаецца Палажэньне аб падафіцэрскіх службовых ступенях Беларускай Краёвай Абароны.


 

г.Менск

28 красавіка 1944 г.

Пастанова Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады аб утварэньні фонду дапамогі семьям жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны.


 

Вытрымка з загаду No.6 кіраўніка вайсковых спраў Беларускай Цэнтральнай Рады генерал маёра К.Езавітава:

... § 4. На правым рукаве, вышэй локця - шчыток з бела-чырвона-белымі колерамі і з белым надпісам на цёмнашэрым фоне «Беларусь» (лацінкаю), паводле далучанага ўзору.

 

(10 х 7 см)
малюнак

 

Адзнака абавязковая для ўсіх жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны раскватэраваных па-за межамі Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

 


1984?

Тэкст падаецца паводле выдання: 1984
Крыніца: скан