Першае сістэматычнае даследванне квір-гісторыі ў Беларусі. Аўтар у значнай ступені абапіраецца на англа- і рускамоўныя даследванні ненарматыўных сэксуальнасцяў у СССР. Таксама былі зроблены інтэрв'ю з людзьмі, у той ці іншай ступені датычнымі да гомасэксуальнай (лесбійскай) субкультуры ці адпаведных грамадскіх арганізацый у другой палове 1980-х - пачатку 2000-х гадоў. Выкарыстоўвалася таксама крымінальная статыстыка з Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага архіву Расійскай Федэрацыі.