epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Чалавек і мора

З Ш. Бадлера

 

О, вольны чалавек. Заўжды любіцьмеш мора.

Яно—адбітак твой; твая душа—паглянь! —

Ў разгортванні валы бясконцае прасторы

І розум твой не менш тужлівая атхлань.

Ты любіш патанаць ў яго туманныя дарогі,

Ахопліваць яго істотаю сваёй,

І сэрца ўласнага рассейваеш трывогі

Пад гэты гук жальбы някорнай і дзікой.

Абодва хітрыя, вы так маўкліва-стрымны.

О чалавек, ніхто не змераў глыб тваю!

О мора, не злічыў ніхто твой скарб

інтымны!

Так тайну ўкрылі вы зайздросліва сваю!

А вось між тым вякі, вякі без падзялення,

Зацята йдзе наш бой бязлітасна-люты.

Так закаханы вы у бойку і знішчэнне,

О вечны змагары й нягодныя браты!

1927


1927

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан