epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Хараство

Няясны і трывожны сны людства,

І блудны цёмныя яго дарогі,

Але па-над будзённыя трывогі

Узносіць нас туга да хараства.

Так дробная, вясковая дзятва

З-пад курных стрэх

(прытулак іх убогі)

Да рэчкі бег кіруе на разлогі,

Дзе яснасць вод і золата жарства.

І верым мы, што злучны дух і маса,

Гармонія ў жыцці і сэнс-акраса;

Прытулак ёсць, дзе адпачыць ільга,

Дзе дасканаласці чаруе ўсмешка.

Ды дзіўна неяк: хістка сцежка

І да яго вядзе людства туга.

1923


1923

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан