epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"Чырванее захад ад марозу..."

Чырванее заход ад марозу,

Пад нагамі парыпвае снег;

Быццам думка чорная, з пагрозай

Змрок паўзе, выглядае з-пад стрэх.

К ночы вецер падняўся ў боры

І бушуе з канца ў канец,

А на вокнах з’явіліся ўзоры...

Гэй, пара запаліць каганец!

Доўгі вечар зімовы, без меры,

Песням ветру ўважаць немага...

Слізкай гадзінай, вузкай і шэрай,

Аблягае ля сэрца туга...

1922


1922

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан