epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Да Персі Шэлі

Як магло бы дзяўчо без люстэрка

Кволых вёснаў пазнаць хараство?

Што было б к параўнанню ёй мерка

І прыбрацца было б якаво?

Ці Нарцыз ганарыўся б з уроды,

Ці дазнаўся б ўладарства свайго,

Каб не светлыя ціхія воды,

Што адбілі ў глыбінях яго?

І струна, каб не роднае рэха,

Каб не гэты ўзрушаючы гук,

Ці дрыжала б салодкай уцехай,

Ці гаіла б нястрыманасць мук?

І ад багны, ад рудага зрэб’я

Ці лілея б цягнулася ўвыш,

Каб не сонца прыветнае ў небе,

Каб не свет яго ў зяблую ціш?

І куды б мае думкі ляцелі,

І над ставам схілялісь якім?

Што пазнаў бы ў нябескім касцеле,

Каб не ўверыўся песням тваім?

О чароўнасць! О сонца! О Шэлі!

О, ні з кім незраўнаны, ні з кім!

1925


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан