epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Гекзаметры

Смутак пахмуры чала

не замрочыць спакушаных, мудрых,

Цяжкі панурасці грэх не зачэпіць ніколі

разважных,

І абурэнне іх дух з раўнавагі

не выведзе раптам —

Дзева Палада спакой іх і ціхую яснасць

вартуе.

*

Сябра, зірні — вось палёў хараство праміне

і загіне,

Але вясёлай вясной красаванне іх поўна

і светла.

Можа, таму ты й жадаеш быць

толькі малюсенькай кветкай,

Польнай сцяблінкай слабой,

каб пражыць беспасрэдна і проста.

1925


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.