epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"І ў сэрцы (божа, якаво!)..."

І ў сэрцы (божа, якаво!) —

Якія спевы і маленні.

О, як не раніць хараство,—

Яго туга, яго баленні,

Нібы празрыстых тайн пітво,—

Не весць хаўтур, а знак збавення.


1926?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан