epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"Я бачыў сум ваш і жалобу..."

Я бачыў сум ваш і жалобу,

Ды сэрцу шкода не было,

Вачэй былі магутней чары

І хараство святлей на твары.

Тугу прымаю, як аздобу,

Мадонны ўбраўшую чало.

Я бачыў сум ваш і жалобу,

Ды сэрцу шкода не было.

1925


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан