epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Я кахаў

Я кахаў... Ах, калісьці даўно я кахаў!

Аж тады, калі моладасць ззяла ў вачах,

Калі гора і смутку я, дужы, не знаў

І адвага кіпела ў грудзях,—

Шчэ, тады, шчэ тады я кахаў!..

Але збег і загінуў, як мара, той час:

Пагубляў я ўсе радасці год маладых,

І жыццё, і сябе праклінаю не раз...

А цяпер, як у небе пас зор залатых,

На шляху маім свеціць той час.

1920


1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан