epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"Я ветразь свой у свет вялікі...". З Г. Ібсена

З Г. Ібсена

 

 

Я ветразь свой у свет вялікі

Накіраваў і, як арол,

Ляту, і мора б’е наўкол,

І чаек ўслед чуцён крык дзікі.

Развага тут і асцярожнасць

Мне не патрэбны паміж хваль,

І хоць гатуе мелі даль,

Ляту я... покі можна!

1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан