epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна..."

Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна

Мінула ў вечнасць назаўсёды.

Памножыла тугу й нягоды,

Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна.

Душы ж нібы чагосьці шкода,

А думка за адной адна:

Ў тваім жыцці яшчэ вясна

Мінула ў вечнасць назаўсёды.

1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан