epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"Ясната, пекната..."

Ясната, пекната,

Неба сінь — любата.

Вось дзянёк!

Цёмны гай, неўнарай,

Быццам казачны рай

Вабіць вас у цянёк.

Згода, ціш, не ляціш

Вольнай думкаю ў выш

Ад зямлі.

Добра тут. Верыш ў цуд.

Свет, цяпло — родны кут

Спавілі.


1926?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан