epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Каханне

З’явілася, і чую сіл крыніцу,

І думы незвычайныя мае —

То боль жыцця, то лёгкасць смерці сніцца,

І сэрца незнаёмае пяе.

Яна ж красой варожыць, чараўніца:

Як гады, віснуць косы з плеч яе,

А вочы з-пад павек — з-за хмар зарніца,

І тайнасць складак вопраткі заве.

Атручан хмельным соладам кахання,

На кліч таёмны йду без дум, пытанняў

Вітаці светлавокую Лауру.

А з вуснаў шчырых рвецца ўжо санет

Гучны, нібы віхор свавольны ў буру,

І радасны, бы ўлюблены паэт,

1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан