epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Летні вечар

Дзень хустачкай чырвонай захаду

выцер пот.

Дзень утаміўся і ў клунак змроку

Звязаў неспакой, клапоты.

І пазяхнуў ветрам — лёгка, летункова.

Сутунелым крылом

Туліцца к вёсцы ціша,

І пахціць скошаным сенам

І кароўім сырадоем.

Зараз прыйдзе Матка-Ноч.

Добрая, такая пяшчотная,

Пакрые коўдзеркай-цемнатой,

Заплюшчыць дню вочы:

«Спі, натомлены!»

1925


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан