epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Максім Багдановіч

Санет

 

Так зайздрасна: насіць вянок паэта

І мець імя задумнае Максім,

Кахаць зямлю з яе жыццём глухім

І песняй перавіць юнацтва леты;

Ад хараства не ведаць іншай мэты

І адшукаць, што горда поўны ім

І родны люд у руху маладым,

І зачарованых палеткаў кветы.

Ды тым цяжэй ў краі чужым заўжды

Счыняць павекі й ведаць, што сюды

Не даляціць зязюлі голас летам

І песня беларуская ў жніво,

І прыгадаць няраз, што мо і ў гэтым

Трагічнае схавана хараство.

1927


1927

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан