epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Матылі

Помню — хлопчыкам маленькім

Падабаў я зелень ніў

І на пожні, каля рэчкі,

Матылёў лавіць любіў.

Так у гульнях і забавах

Дзень за дзень міналі ўслед,

А ў ночку на Купалле

Ў лес шукаць бег агняцвет.

А цяпер, калі шукаю

Праўды, шчасця для людцоў,

Ці не тое ж дзіцянё я,

Што лавіла матылёў?

1920


1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан