epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Меч

Яго ў зямлі знайшоў маёй разлогай,

Аручы прадзедаў вузкі загон.

Вясёлым звонам аказаўся ён,

Калі чапіў канцом майго нарога.

Абцёр пабожна йржу часу благога,

І заблішчаў старых стагоддзяў сон,

І надпіс на клінку, нібы закон,—

«Дарэшты бой!» —

зірнуў загадам строга.

І вось няма нясмеласці, разваг.

Для сэрца вернага — чужынцам страх:

Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры!

Я з грамадой іду па шчасце нам.

Мой меч зіхціць непараможны, востры.

Змагуся сам — дык сотням перадам!

1924


1924

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан