epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"Месячыку-месяц..."

Месячыку-месяц,

Срэбранькія рожкі!

З-за хмарынкі, месяц,

Выгляні хоць трошкі.

Бедная галоўка,

Што не мае долі:

Дажынаць свякроўка

Кінула на полі.

Супраць ночы цёмнай

Ледзь дамоў вяртаю,

Цішынёй таёмнай

Цемната пужае.

Мгліца ў вочы лезець,

Не відаць дарожкі,

Месячыку-месяц,

Срэбранькія рожкі.

1924


1924

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан