epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"На шпітальнай пасцелі праменні падуць...". З І. Волькера

З Волькера

 

На шпітальнай пасцелі праменні падуць,

А трывогу іх чую ў абвязах, тканіне...

Там сябры на змаганне за праўду ідуць,

На змаганне ідуць, і ніхто не запыне!

На шпітальнай пасцелі праменне гарыць, Але смерць патыхае з закуткаў напасцю...

О, чаму не магу ісці з вамі, сябры?!

Чаму мушу ўміраць, калі прагну упасці!

1926


1926

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан