epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Незразумелае

О, как убийственно мы любим...

Ф. Тютчев

 

Як малой ты хапала агонь,

І казала з трывогаю маці:

«Гэта жыжа, дзіцятка маё!»

Ты спяшалася ручкі прыняці.

А цяпер, вось, кахання агню

Аддаеш пачуццё ты і сілы,

А заўважыць хто гэта табе,—

У адказ ты смяешся так міла...


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан