epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"Падарожным, божанька..."

Падарожным, божанька,

Ды не лёгка йсці.

Не відаць дарожанька —

Цяжка ў беспуцці.

З тропу, сцежкі роўнае

Збіліся дзяды,

І гады нягодныя

Замялі сляды.

А душа мужычая і да гэтых пор

Па старому звычаю

Моліцца да зор.

Нашы сёстры, мацеркі

Сэрцам у жальбе,

Пацеры у пацеркі

Ніжуць да цябе.

Над мінучай славаю,

Гучнаю, як звон,

Над вялікай справаю,

Кінутай у палон.


1926?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан