epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Пентаметры

Келіхі, сябры, паўней!

Асыпаюцца яблыняў кветы,

Гіне вясны хараство — бела-ружовы ўбор.

Дзеці ўздыхаюць па ім,

але мудрага яснасць няўзрушана;

Там, дзе распукваўся квет,

к восені выспее плод.

Келіхі, сябры, паўней!

Час прызначаны кожнай праяве:

Моладасць прочкі імкне.

Сталасці прыйдзе чарга!


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан