epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Прадчуццё

Неба пахмурае... ймгліць невясёлае...

Нібы ў бяздоллі сумуе!

Нечым стрывожана сэрцайка кволае!

Чым? — адказаць не магу я!..

Можа быць, гэтая даль непагожая

Крые ў хмарах няшчасці?

Можа, збіраецца сіла варожая

Новы паслаці напасці?..

1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан