epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Праметэй

О няволя... нясіла... Ды не!

З гордых вуснаў не вылеціць стогн!

Пакарацца, хіліцца не мне!

Гнеў, як полымя, мора імкне,

І ў вякі, і ў вякі мой праклён!

Мой праклён, мой пратэст — нібы гром,

Хай пачуюць, хто думаў, хто смеў,

Хто маім прасвятляўся агнём:

Ганьба! Вечная ганьба багом,

Чый магутны, няправедны гнеў!

1924


1924

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан