epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Пры Roentgenn

Не Фаўстава гэта хата, душа з праклёнам

тут не ўваходзе.

Не, гэта Рэнтгена прылада ў магічным

харастве ХХ стагоддзя.

Ультраліловыя коскі працінаюць тут мяса.

Людское цела тут адчыняецца,

як ліст зашыфраваны.

Пане доктар, неякава мне,

Бы ў грудзях маіх волава й гадзіна тне.

Прасвяціце мне грудзі вы коскамі тымі

і скажыце, што бачна між імі.


1933?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан