epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Сёмуха

Начыста змецены і вуліца й двары,

Ля ганка і варот вясёлыя бярозкі —

Сягоння Сёмуха, сягоння свята вёскі,

І весялейшае не знойдзецца пары.

Пагодны, ясны дзень.

У полі і ў бары

Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі,

А ў хаце бел абрус, падходны блін —

дар боскі,

І шчасцем свецяцца мужычыя твары.

І веру радасна я болей, чым калі,

У вялікі лёс і шлях радзімае зямлі:

Абуджаны народ быліц дазнае сказ,—

Узрушыць, як адзін, пры свеце бліскавіцы.

Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час.

Дай думам сёмушным і казкам

дай здзяйсніцца.

1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан