epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

"Ўзысці на вогнішча натхнення..."

Ўзысці на вогнішча натхнення,

Над тайнасцю вякоў гадаць;

Валодаць воляй да здзяйснення

І ўмець, бязмежна ўмець жадаць;

І нечым быць, і быць бязгучным,

І не знайсці патрэбных слоў,

Ні абразоў, ні рыфмаў лучных,

Не выказаць тамячых слоў;

Чуць за плячыма пару крылляў

І сіл не мець зрабіць узмах...

О боль смяротны, боль бяссілля!

О жах бясплодства, бляды жах!

1924


1924

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан