epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Жылка

Замчышча

Наўкола роў травой паросшы і шырокі,

За ім астача сцен зруйнованых замковых...

Тут князь калісьці жыў багаты, ганаровы,

І слава-чутка йшла аб ім у свет далёкі.

Цяпер жа сумна мур глядзіцца адзінокі,

Ў праходах вецер рве, здзьмухае пыл вяковы,

Ўначы стагнаннямі і плачам страшаць совы,

І кажаны лятуць на дзень ў спляснелы лёхі.

А ў вёсцы блізкай дзед старэнькі бае,

сівы,

Пра страхі розныя, што там таяцца, й дзівы

Начніц, што пацеркі нанізваюць з расы.

І па шляху снуюць і сеюць спеў жуды,

Ды аб княжне дзіўной, нябачанай красы,

Ў замковай вежы век згубіўшай малады.

1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Жылка Ул. Пожні: Вершы, пераклады, крытычныя артыкулы / [Уклад., прадм. Ул. Калесніка]. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 150 с.
Крыніца: скан