epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзіслаў Галубок

«Хачу мець зямельку і мру без работы...»

Хачу мець зямельку і мру без работы,

А чую, што сілы трываюць пакуль,

Я рад працаваць да крывавага поту

І жду ўсё — падмогі няма ніадкуль.

 

А людзі ў дастатках, дзе скарбаў ёсць многа,

Не дбаюць аб горы — ім бедны нішто...

І дзе галадоўля, дзе смутак, трывога,

Туды і скарынкі не кіне ніхто.

 

Глядзіце, зямелькі вось колькі пустуе!

Аблогам марнуецца колькі пасек!

А я даў бы рады, мне ж сіл не бракуе.

Без працы чы ж можа пражыць чалавек?




Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com