epub
 
падключыць
слоўнікі

Ваган Каранц

Сястры

 

Беларусь... Задуменны твой голас,

Нескароны, як слова Купалы,

Ты глыбокая думкай, бы Колас...

Мудрасць з даўніх часін увабрала.

 

Ты спазнала і сейбіта шчасце

І прайшла праз нягоды суровыя...

Сэрцам шчырым хачу перакласці

Твае песні на родную мову.

 

Ты, далёкая, стала мне блізкай:

Я з праспектаў крутых Ерэвана

Чую гордыя крокі па Мінску

Сына велічных гор — Мяснікяна.

 

Як шугала свінцом завіруха

І мы гналі чужынцаў паганых,

Шмат палегла сыноў... Стала пухам

Беларусі зямля і армянам.

 

Беларусь... Над табою сузор’і

Чысцінёю сягоння мільгаюць...

І ка мне твае песні праз горы

З гулкіх пушчаў, бароў прылятаюць.

 

 


1968

Пераклад: Сымон Блатун
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 233
Крыніца: скан