epub
 
падключыць
слоўнікі

Вайніслаў Савіч-Заблоцкі

З чужбіны

Здароў будзь ты, стары мой дом,

Здароў будзь, сядзіба айцоў!

Паклон вам, родныя, кругом:

Дзень нашай разлукі прыйшоў

Нядольная доля прыйшла,

Казала з хаты ісці.

Сярдзіта і грозна яна,

Кручынай замшыла нам дні.

Нямнога нам жыцця дано,

І гэта хацела адняць,

Цярнямі парэзаць чало

І сэрца у шпонах падраць.

І гнецца малойчык, і плачаць, слязіць,

Не ўвідзіць юж боле сваіх,

Ў чужбіне галоўку далёка скланіць,

Ўздыхае па нівах радных.

Тут птушка лятала, тут птушка грусціла,

Но тут то яна і ўрасла,

Другая ластаўка птушынку ўстрачала,

І ветачка была свая.

Ніхто не груніў з ёй, ніхто не смяяўся,

Усе былі радныя, сваі…

Цяпер я з табою, айчызна, расстаўся,

І змеі мне сэрца ссалі,

І дума прыгнула, і горка плачу.

Ў гняздзенька зязюля закралась.

Зязюлі я гэтай нядобрай кляну —

Яна нам у знакі юж далась.

 

Зязюля з Затоку, не руска яна…

О братцы! Як смутна мяне.

Скажыце, прашу вас, ці гэта страна

Ёсць Русь наша Бела, ці не?..


1873

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=195598