epub
 
Падключыць
слоўнікі

Валеры Брусаў

Да рускай рэволюцыі

Ламаючы круг блакады,

Абломкі прэч метучы,

Праз межы, праз грані ўсеўладна

Чырвоным коннікам мчы!

 

Скрозь скаргі, енкі і ропат

Гучыць прызыўнай трубой

Твой пераможны топат,

Палёт над прасцёртай зямлёй.

 

Крышыш ты цяжкім капытам

Замшэлыя сцены вякоў,

І жудкі на трэснуўшых плітах

Бязлітасны стук падкоў.

 

Адважны! Крутым парываннем

Ты ўсклубіў сатлеўшую цвіль,

Асядае града туманаў,

Ў бурштынах зары небасхіл.

 

І ўсе—і прарок, і бязвокі,

На ўсход павярнуўшы зрок,

Ў Берліне, ў Парыжы, ў Н’ю-Іёрку

Бачаць твой вогненны скок.

 

І, ўзбудзіўшыся, лёс свой пракляўшы,

Сустракае старая зямля

Ў небе, яснай зарой запалаўшым,

Чырвоную здань Крэмля.



Пераклад: Алесь Дудар

Беларуская Палічка: http://knihi.com