epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

«Адбіў сабе дзялянку і кашу...»

О лёс мой! Выказацца дай!

А. Каско

 

 

Адбіў сабе дзялянку і кашу.

Спынюся, калі ўсю дарэшты выкашу,

калі свой смутак, боль — сваю душу

камусьці роднаму і ўсяму свету выкажу.

А як не дасць мне выказацца лёс

і даўняй мары здзейсніцца не суджана,

знямоглы я ўпаду на свой пракос

і адпачну на ім душой натруджанай.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан