epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

«Адусюль з вышыні ў цішыні...»

Адусюль з вышыні ў цішыні

вольна, хваля за хваляй, святло плыве

і запальвае зорак агні

ў цёплых кроплях расы на поплаве.

 

Таямнічы той час і дзівосны,

калі ноч нараджае святло

і ў сцяблінках паблісквае росных

мігатлівае золкае шкло.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан