epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

Да крытыкаў

Дзівосных песень адгалоскі

да нашых дзён дайшлі здалёк.

А кветкі згортваюць пялёсткі,

калі іх атуляе змрок.

 

Не дагаджайце. Патрабуйце,

каб песня песняю была...

А лепей самі паспрабуйце

вырошчваць кветкі — без святла.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан