epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

«Годзе мудраваць: дачка хлусні...»

Годзе мудраваць: дачка хлусні —

канчатковай ісціны бясспрэчнасць.

Праўду знаюць толькі камяні.

Ім аб ёй напамінае Вечнасць.

 

Мозг у чалавека не такі:

згустак болю — кожная ў ім жылка.

О, пранесеная праз вякі

прыкрая і шкодная памылка.

 

Розум! Ён жа першы б’е ў званы:

адкрыццё зрабіў. А гэта значыць —

цудаў стала менш. Але ж яны

побач з ім! Ды розум іх не бачыць.

 

Ён жа ў час няўпэўненасці іх

выдумляе сам у паняверцы —

без душы і без удзелу тых

сіл, што Нехта ўклаў у нашы сэрцы.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан