epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

«Калі на сэрцы надвячорак...»

Калі на сэрцы надвячорак,

мне светла ад тваіх вачэй:

твой позірк свеціць мне ярчэй,

калі на сэрцы надвячорак.

Як ад святла нязгасных зорак

планеце ў цемрадзі начэй —

калі на сэрцы надвячорак,

мне светла ад тваіх вачэй.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан