epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

«Не сумуй, што скончылася лета...»

Не сумуй, што скончылася лета

і што мне ўжо сэрца студзіць восень.

Светла ў ім, пакуль яно сагрэта

цеплынёй тваіх ка мне адносін.

 

Як ніхто — я ўпершыню шчаслівы.

Ёсць аб кім і думаць мне, і марыць.

Ёсць любоў, якую час імклівы

ў летуценным сэрцы не састарыць.

 

Ёсць любоў, і ты жывеш на свеце —

не міраж, не казачная фея.

На здзічэлай — без Хрыста — планеце

ёсць у сэрцы храм свой і надзея.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан