epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

«Ноч пакінула цёмны закутак...»

Ноч пакінула цёмны закутак.

Ціха выпаўзлі прыцемкі з нор.

Надышоў шэры час шэрых сутак —

ані месяца ў небе, ні зор.

 

Сэрца ў роспачы млее: чаму так

цьмяна свеціцца вокнаў узор

і чаму на заснежаны двор

шэрым інеем лёг шэры смутак?

 

Неба — возера шэрай нуды —

нагрувасціла снежных аблокаў.

Толькі зробіш ты некалькі крокаў —

замятае завея сляды.

І здаецца, што ўжо назаўжды

твае вочы далёка-далёка.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан