беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Памяць сэрца — крыніца пакут невычэрпных,
успамінаў аб страчаным шчасці нясцерпных.
Зыркай восеньскай знічкай ты цемру рассекла —
каб аслеплае сэрца зноў кінуць у пекла.
Працінае душу крыўд атрутнае джала,
і шкада зыркай знічкі, што ў цемры прапала...
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая