epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

Прыгожы верш

Верш прыгожа ўспыхнуў, і на крок

змрок спалохана хіснуўся ўбок.

Свет набыў дзівосныя адценні.

Але толькі на адно імгненне:

верш прыгожа ўспыхнуў і згарэў

феерверкам асляпляльных промняў

і нікому сэрца не сагрэў,

і ніхто нічога не запомніў.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан