epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

Развітанне (факсісміле)

Ірдзее ў небе чырванню зара.

Гусцее змрок. Туман плыве над пожняй.

Прабіў наш час — развітвацца пара.

Нацешымся ж хвілінаю апошняй!..

 

«Падман жыцця, — сцвярджалі мудрацы, —

На сон душы аслепленай падобны».

Мы ўвесь час крочым побач, а ў канцы

ўсё роўна ў кожнага свой шлях, асобны.

 

Прачнёмся, і разыдуцца шляхі.

І горкім будзе момант абуджэння.

Ты мне прабач, даруй мае грахі,

а я табе кажу: «Да пабачэння».

 

Ідзі. Шукай уцех. За слодыч іх плаці

пакутамі, пакуль не надакучыць.

Сустрэнемся мы ў іншым тым жыцці,

дзе нас з табой нішто ўжо не разлучыць.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан