epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

Самагубцы

У проціборстве сіл дабра і зла

тупы інстынкт цярплівасці жывёльнай

не спрацаваў — душа перамагла,

і суджана ёй стаць, як птушцы, вольнай.

 

Адрынула бязлітасны дыктат.

Ляціць і не баіцца Боскай кары:

хай жорсткі лёс, яе адвечны кат,

шкадуе аб упушчанай ахвяры!..

 

Уцеклых не ў выратавальны сон,

а ў Вечнасць, у якой свае законы,

іх возьме Ноч пад зорны парасон

і зберажэ ад глуму іх імёны.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан