epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

Санет І

Чаўном з-за лесу сонца выплывала,

ахутанае ранішняй імглой.

З нябёсаў коўдру зорных сноў зрывала,

сцірала з сэрцаў цень санлівых мрой.

 

Дзень скончыўся, і згасла за гарой —

пайшло туды, дзе ўчора начавала.

Ноч напаўзла, як чорная навала,

ды небакрай гарыць яшчэ зарой.

 

З табой мне сонечна было ўвесь дзень,

а без цябе на сэрца лёг, як цень,

адчай і тчэ ў ім цемры павуціну.

 

Але застаўся ў ім яшчэ адзін

нязгасны, яркі пра цябе ўспамін,

і светла ў ім яшчэ — ад успаміну.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан