epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

«Шоўк валасоў тваіх чорны, як смоль...»

Шоўк валасоў тваіх чорны, як смоль.

Вочы — нібыта дзве спелыя вішні.

Зноў я жабрак, ён жа — прынц і кароль.

Зноў ты з ім разам, а я — трэці, лішні.

Лішні, але ад цябе ні на крок

не адыду... Сам сабе ненавісны —

кінуў бы ўсё! Ды глядзяць у мой бок

вочы, нібыта дзве спелыя вішні.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан